13 траўня 2025, aўторак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Ле Пэн не атрымала ніводнай ключавой пасады ў парламенце Францыі

12
Партыя Ле Пэн не атрымала ніводнай ключавой пасады ў парламенце Францыі

Для гэтага блок Макрона аб'яднаўся з кааліцыяй левых.

Ультраправая партыя «Нацыянальнае абʼяднанне», фармальным лідарам якой зʼяўляецца вядомая прарасейскімі поглядамі Марын Ле Пэн, абураная тым, што не атрымала ніводнай ключавой пасады ў Нацыянальнай асамблеі пасля выбараў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на BFM TV і заяву Ле Пэн.

Сёння, 20 ліпеня, у Францыі абралі кіраўнікоў васьмі пастаянных камісій ніжняй палаты парламенту Францыі. Блок дзейнага прэзідэнта краіны Эмануэля Макрона абʼяднаўся з кааліцыяй левых і нават правай партыяй «Рэспубліканцы», каб не даць партыі Ле Пэн атрымаць важныя пасады.

«Нацыянальнаму абʼяднанню» таксама не далі пасадаў у Бюро Нацыянальнай асамблеі – кіруючым органе парламенту.

Ле Пэн у адказ заявіла, што гэта «ганебны манеўр».

«Пагадненне, заключанае паміж «макраністамі» і Ларанам Вокезам, каб даць апошняму прадстаўніцтва, на якое RN мае законнае права ў Бюро нашай Асамблеі, зʼяўляецца ганебным манеўрам. Амаль 11 мільёнаў выбарцаў былі такім чынам пазбаўлены права голасу на карысць партыі, якая набрала толькі 1,5 мільёна», – заявіла яна.

Нагадаем, што пасля выбараў у Еўрапарламент прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон наважыў распусціць парламент, бо яго палітычная сіла пацярпела разгромную паразу, і прызначыць пазачарговыя выбары.

У другім туры нечаканую перамогу атрымаў ультралевы «Новы народны фронт», а ўльтраправыя занялі толькі трэцяе месца, фактычна застаўшыся за бортам, саступіўшы кааліцыі Макрона.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках