Маск назваў тэрміны масавай вытворчасці чалавекападобных робатаў
15- 22.07.2024, 20:15
- 7,572

Робатаў будзе выпускаць Tesla.
Tesla будзе выкарыстоўваць чалавекападобных робатаў у 2025 годзе і выйдзе на іх масавую вытворчасць да 2026 года, паведаміў Ілан Маск на асабістай старонцы ў сацсетцы X.
«У наступным годзе ў Tesla з'явяцца сапраўды карысныя чалавекападобныя робаты», – напісаў прадпрымальнік.
Паводле ягоных словаў, спачатку такіх робатаў будзе няшмат, бо яны будуць прызначацца для ўнутранага выкарыстання Tesla. Іх масавую вытворчасць для выкарыстання іншымі кампаніямі плануюць запусціць да 2026 года.
У красавіку агенцтва Reuters даведалася, што Tesla Ілана Маска плануе распрацаваць беспілотныя робатаксі. Раней крыніцы агенцтва гаварылі, што кампанія мае намер пачаць вытворчасць новага масавага электрамабіля – кампактнага красовера Redwood. Аднак потым Tesla адмовілася ад гэтых планаў на карысць робатаксі.