Сіноптыкі абяцаюць восеньскую прахалоду ўжо на гэтым тыдні
2- 24.08.2026, 20:38
- 1,012
Прагноз надвор'я на 25 жніўня.
У найбліжэйшыя дні чакаецца неўстойлівае, прахалоднае надвор'е. Сярэдняя тэмпература нават крыху ніжэйшая за кліматычную норму. Дажджоў чакаецца няшмат, але паўночныя вятры дададуць дыскамфорту.
25 жніўня, паводле звестак Белгідрамета, надвор'е ў Беларусі будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску і прахалоднай неўстойлівай паветранай масай, што паступае з паўночнага захаду Еўропы, па поўначы краіны скажацца ўплыў атмасфернага фронту.
У аўторак пераменная воблачнасць. Уначы па Віцебскай вобласці, удзень па паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны. Атмасферны ціск будзе слаба расці.
Раніцай тэмпература паветра ў большасці раёнаў да +13°C. З улікам ветру і вільготнасці па адчуваннях крыху прахаладней. Удзень слупкі тэрмометраў будуць на адзнаках ад +16 на поўначы краіны да +21°C на поўдні.
Да вечара тэмпературны фон — ад +13°C у Віцебску да +19°C у Брэсце.