8 лiпеня 2024, панядзелак, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліну Шарэнду-Панасюк зноў этапавалі

3
Паліну Шарэнду-Панасюк зноў этапавалі
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Маці дваіх дзяцей прымусова накіравалі на псіхіятрычную экспертызу.

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк вывезлі з гомельскага СІЗА ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Падрабязнасці паведаміў муж палітвязні Андрэй Шарэнда ў Facebook:

- Паліны больш няма ў СІЗА-3 у Гомелі. Яе чарговым разам вязуць у Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі» для праходжання псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. І гэта ўжо трэці раз, калі яе накіроўваюць туды. Чарговы страшны этап для Паліны, які можа зацягнуцца на 2-3 тыдні. А далей той жа пякельны этап у зваротным кірунку.

Два разы Паліну адпраўлялі на экспетызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася проста ў следчым ізалятары. Цяпер актывістку пастанавілі ў чацвёрты раз адправіць на экспертызу.

Нагадаем, палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы паводле арт.411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках