УСУ апублікавалі мапу рэкордных у далёкасці ўдараў па Расеі
3- 5.07.2024, 17:26
- 4,420
Самы далёкі пункт – у Орску.
Управа стратэгічных камунікацый УСУ апублікавала мапу рэкордных (ТОП-10 у далёкасці) паразаў ваенных аб'ектаў у Расеі за апошнія шэсць месяцаў.
Паводле паведамлення ў Telegram, з ужываннем украінскай зброі па тэрыторыі РФ сістэмна наносяцца дзясяткі глыбінных удараў.
«Такім чынам, выкарыстанне зброі заходніх вытворцаў не парушыць любыя дадатковыя ўяўныя “чырвоныя лініі”. Паступова нарошчваючы магчымасці ўкраінскага ваенна-прамысловага комплексу, Сілы абароны Украіны ўвесь час павялічваюць далёкасць і эфектыўнасць удараў. Дазвол на выкарыстанне заходніх сістэмаў узбраення пашырыць магчымасці абароны Украіны і паскорыць заканчэнне расейска-ўкраінскай вайны», – гаворыцца ў паведамленні.
На мапе паразаў відаць, што адлегласць да цэляў у РФ складае больш за 800 кіламетраў, самы аддалены пакуль пункт «прылёту» – у Орску, гэта значыць, гаворка ідзе пра 1800 кіламетраў.
«Месца запуску і адлегласць да аб'ектаў пазначаныя ўмоўна. Страткам УСУ таксама не можа сцвярджаць, што за кожным з удараў стаяць менавіта Сілы абароны Украіны, а не партызаны або незадаволеныя сваім урадам расейцы», – адзначаецца ў паведамленні.