8 лiпеня 2024, панядзелак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суперкампутар і букмекеры назвалі фаварытку «схаванага фіналу» Еўра-2024

1
Суперкампутар і букмекеры назвалі фаварытку «схаванага фіналу» Еўра-2024

Каманды да гэтага часу не саступілі ніводнага матчу на турніры.

Каманда Гішпаніі з'яўляецца фаварыткай матчу 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы ў футболе з камандай Нямеччыны.

Суперкампутар Opta на аснове 10 тыс. сімуляцый ацаніў верагоднасць перамогі Гішпаніі ў асноўны час у 38%, Нямеччыны – у 34,2%. Шанцы нічыйнага зыходу ацэньваюцца на 27,8%.

Букмекеры таксама аддаюць невялікую перавагу камандзе Гішпаніі, на перамогу якой яны выстаўляюць сярэдні каэфіцыент 2,70 (у выпадку адгаданага зыходу пры стаўцы 1 тыс. руб. памер чыстага прыбытку складзе 1,7 тыс. руб.). На поспех Нямеччыне даюць каэфіцыент 2,9.

Каманды ў ХХI стагоддзі тройчы сустракаліся на буйных турнірах. Нямеччына ні разу не перамагала. На Еўра-2008 Гішпанія перамагла ў фінале з лікам 1:0. На чэмпіянаце свету-2010 Гішпанія з аналагічным лікам перамагла ў паўфінале. Матч групавой стадыі чэмпіянату свету-2022 закончыўся з лікам 1:1.

Матч пройдзе ў нямецкім Штутгарце 5 ліпеня, пачатак – а 19-й паводле Менска.

Каманды да гэтага часу не саступілі ніводнага матчу на Еўра. Пры гэтым Гішпанія – адзіная каманда, якая атрымала перамогі ва ўсіх матчах турніру. Таксама Гішпанія прапусціла найменшую колькасць галоў на турніры – 1.

Эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што Нямеччына і Гішпанія паказваюць найлепшую гульню на турніры, таму будучы матч называюць «схаваным фіналам» Еўра-2024.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках