Дзясяткі грамадзянаў Латвіі былі затрыманыя ў Беларусі і РФ сёлета
1- 5.07.2024, 18:17
- 3,186
![Дзясяткі грамадзянаў Латвіі былі затрыманыя ў Беларусі і РФ сёлета](https://i.c97.org/ai/601701/aux-head-1720192646-20240705_paszpart_360.png)
Латвійцам рэкамендавалі ўстрымацца ад паездак у гэтыя краіны.
Сёлета ў Беларусі і Расеі былі затрыманыя некалькі дзясяткаў грамадзянаў Латвіі, паведаміла міністарка замежных справаў Байба Бражэ ў праграме «900 секундаў» на канале TV3, піша Delfi..
Яна нагадала, што «гэта краіны павышанай рызыкі», у якія міністэрства неаднаразова заклікала не ездзіць.
«Вы рызыкуеце стаць не толькі аб'ектам выведкі з боку службаў гэтых краінаў, але і аб'ектам іншых правакацый», – падкрэсліла Бражэ.
Кіраўніца МЗС Латвіі заклікала людзей усведамляць, што магчымасці прапанаваць дапамогу ў выпадку інцыдэнтаў вельмі абмежаваныя ці ўвогуле адсутнічаюць.