8 лiпеня 2024, панядзелак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Брытаніі прызначыў новы ўрад

1
Прэм'ер Брытаніі прызначыў новы ўрад
КІР СТАРМЕР

Хто ўзначаліў ключавыя ведамствы.

Новы прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармер прызначыў чальцоў лейбарысцкай партыі на пасады ва ўрадзе. Першыя прызначэнні з'явіліся на старонцы прэм'ер-міністра ў X.

Намесніцай прэм'ера і дзяржсакратаркай у пытаннях развіцця, жыллёвага будаўніцтва і супольнасцяў будзе Анжэла Райнер. Таксама прызначаныя:

міністр замежных справаў – Дэвід Лэмі;

міністр абароны – Джон Хілі;

канцлер казначэйства (міністр фінансаў) – Рэйчэл Рыўз;

міністр унутраных справаў – Івет Купер;

міністр юстыцыі – Шабана Махмуд;

канцлер герцагства Ланкастэр – Пэт Макфадэн.

Як піша The Telegraph, Стармер збіраецца прызначыць на большасць асноўных месцаў ва ўрадзе сяброў так званага «ценевага кабінета міністраў», які быў створаны лейбарыстамі, калі яны былі ў апазіцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках