8 лiпеня 2024, панядзелак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх сем'ях часцей за ўсё сварацца праз хатнія абавязкі

11
У беларускіх сем'ях часцей за ўсё сварацца праз хатнія абавязкі

А што на другім месцы?

У Беларусі правялі сацапытанне ў пытаннях шлюбу і сямейных стасункаў. Даследаваннем займаўся Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ на замову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Некаторыя яго вынікі апублікаваныя на сайце міністэрства.

Паводле вынікаў дзяржаўнага сацапытання, у беларускім грамадстве «захоўваецца каштоўнасць шлюбу, і на ўзроўні паводзінаў, і на ўзроўні каштоўнасцяў і ўстановак». Дзель згодных з тым, што шлюб – гэта састарэлая з'ява, нізкая (згодныя або цалкам згодныя толькі 11,4%). Але прадаўжаюцца тэндэнцыі мадэрнізацыі гэтага інстытуту: людзі ўсё часцей знаходзяць партнёраў анлайн і талерантней ставяцца да супольнага пражывання без афіцыйнага афармлення.

Згодныя ці цалкам згодныя з дапушчальнасцю разводаў у нешчаслівых парах 65%, не згодныя з гэтым толькі 14,7% насельніцтвы.

Чаму ж сварацца ў сем'ях? Часцей за ўсё рознагалоссі адбываюцца з бытавых прычынаў, на другім месцы – грашовыя пытанні.

Паводле сцвярджэння спецыялістаў, якія займаліся падвядзеннем вынікаў апытання, у беларускім грамадстве «захоўваецца высокая пранаталісцкая арыентацыя». Вялікая дзель згодных са сцвярджэннем, што жанчыне патрэбныя дзеці, каб адчуваць сябе паўнавартаснай (48,8%), 43,5% гавораць пра неабходнасць мець дзяцей для мужчыны. Большасць жыхароў Беларусі (75,6%) згодныя або цалкам згодныя са сцвярджэннем, што для шчасця дзецям патрэбны дом і абое бацькоў. Большасць (42,7%) не згодная, што дзеці дашкольнага ўзросту церпяць, калі іх маці працуюць.

Гэтае даследаванне з'яўляецца другой хваляй маштабнага апытання насельніцтва, якое адбылося ў 2017 годзе – яго ўдзельнікамі былі 10 тысячаў рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 79 гадоў з усёй краіны.

Аснову другой хвалі апытання, праведзенага з 1 ліпеня да 31 кастрычніка 2023 года ў 96 населеных пунктах краіны, склалі рэспандэнты, якія бралі ўдзел у 2017 годзе, – 2129 чалавек. Усяго ў рамках даследавання 2023 апытаны 2,7 тысячы чалавек розных полаўзроставых групаў ад 18 гадоў і старэйшыя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках