8 лiпеня 2024, панядзелак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мазырскі памежны атрад заклікае жыхароў рэгіёну сачыць за дронамі

16
Мазырскі памежны атрад заклікае жыхароў рэгіёну сачыць за дронамі

Асцерагаюцца ўдару па Мазырскім НПЗ.

Мазырскі памежны атрад заклікае жыхароў рэгіёну быць пільнымі. Пра гэта чамусьці паведаміла прэс-служба Мазырскага НПЗ, нягледзячы на тое, што памежны атрад мае свой раздзел на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Памежнікі просяць у выпадку выяўлення ў памежнай зоне і на прылеглай да яе тэрыторыі невядомых асобаў, замежнікаў, а таксама тых, хто цікавіцца дыслакацыяй памежнікаў, аховай мяжы або яе праходжаннем, паведамляць пра гэта.

У Мазырскім памежным атрадзе таксама раяць паведамляць пра аўтамабілі з нумарамі іншых краінаў, машыны таксі, а таксама пра якія-небудзь лётныя апараты паблізу мяжы.

Нагадаем, раней у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі расказалі, што маюць звесткі пра знаходжанне ў паласе адказнасці Жытомірскага памежнага атрада падраздзяленняў РДК, які нібыта вядзе там выведку, у тым ліку «з выхадам на дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь».

На гэтым кірунку беларускія памежнікі «зафіксавалі рэкагнасцыроўку мясцовасці і актыўную выведную дзейнасць», збілі дрон і знайшлі хованку з выбухоўкай.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках