Два тэмпературныя рэкорды перапісаныя на ўсходзе Беларусі
1- 5.07.2024, 20:17
- 2,486
![Два тэмпературныя рэкорды перапісаныя на ўсходзе Беларусі](https://i.c97.org/ai/601713/aux-head-1720199697-20240101_f35_360.jpg)
З 27 чэрвеня да 1 ліпеня рэкордныя тэмпературы фіксаваліся больш за 50 разоў.
Два тэмпературныя рэкорды перапісаныя мінулым днём на ўсходзе Беларусі, куды прабралася спякотнае паветра, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.
У Касцюковічах было 33,3 градуса вышэй за нуль (было 31,5 у 2002 годзе), у Мсціславе – да 32,1 (30,8 у 2015-м). Абсалютны рэкорд дня выстаяў (35 градусаў 4 ліпеня 2002 года ў Мазыры).
Пры гэтым на паўночным захадзе і захадзе месцамі было не вышэй за 16–17 градусаў (16,2 – у Нарачы, 16,4 – у Валожыне, 16,9 – у Баранавічах).
З 27 чэрвеня да 1 ліпеня рэкордныя тэмпературы фіксаваліся больш за 50 разоў.
Тэмпературы вышэйшыя за 30 градусаў зноў чакаюцца 7 і 8 ліпеня.