8 лiпеня 2024, панядзелак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жніўні ў Беларусі ўвядуць змены датычна «дармаедаў»

17
У жніўні ў Беларусі ўвядуць змены датычна «дармаедаў»

Тым часам камісіі прадаўжаюць шукаць «дармаедаў» па ўсёй краіне.

Па ўсёй краіне прадаўжаюць працаваць «дармаедскія» камісіі. Многія з іх ужо апублікавалі графік працы на трэці квартал. Нагадаем, сёлета ўвялі некалькі зменаў для «ўтрыманцаў», а яшчэ адна павінна запрацаваць у жніўні.

Напрыклад, у Маскоўскім раёне Менска пасяджэнні камісіі ў трэцім квартале будуць праводзіць двойчы на тыдзень – у першы і трэці аўторак месяца. У Круглянскім раёне ў ліпені маюць намер правесці пасяджэнні камісіі тройчы, у жніўні – двойчы, а ў верасні – тройчы. Прычым некаторыя з іх будуць ладзіць у мясцовым аддзеле ўнутраных справаў.

У Баранавічах плануюць ладзіць паседжанні камісіі ў трэцім квартале двойчы на месяц – у другую і чацвёртую сераду.

Нагадаем, у «дармаедскія» камісіі, як правіла, уваходзіць 10–15 чалавек. Гэта залежыць ад населенага пункта. Напрыклад, у Бабруйску ў раённую камісію раней уваходзілі амаль 20 чалавек, сярод іх прадстаўнікі гарвыканкама, падатковай, управы ўнутраных справаў, паліклінікі, БРСМ, дэпутаты.

Тыя, хто трапляе ў базу «дармаедаў», аплачвае некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі паводле поўных тарыфаў.

Нагадаем, з 1 жніўня з'явяцца чарговыя новаўвядзенні датычна «дармаедства». Яны закранаюць працу спецыяльных камісій утрыманцаў.

Так, улады маюць намер з 1 жніўня пашырыць спіс абавязкаў сакратароў «дармаедскіх» камісій. З гэтай даты яны стануць таксама працаваць з базай утрыманцаў, а яшчэ – складаць спісы тых, хто трапіў у яе і павінен аплачваць ЖКП паводле поўных тарыфаў.

Таксама сакратары будуць запытваць інфармацыю ў арганізацый, калі такія звесткі будуць патрэбныя для працы камісіі. Праз гэтых супрацоўнікаў таксама будуць афармляць заявы людзей на выключэнне з базы «дармаедаў». І гэта далёка не ўвесь спіс абавязкаў, які дададуць гэтым спецыялістам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках