9 лiпеня 2024, aўторак, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан пачаў затрымліваць фуры расейскіх грузаперавознікаў

4
Казахстан пачаў затрымліваць фуры расейскіх грузаперавознікаў

Мінфін Казахстана ўвёў абмежаванні.

Мытныя органы Казахстана з 1 ліпеня пачалі затрымліваць фуры расейскіх грузаперавознікаў, якія вязуць у краіну грузы з еўрапейскімі таварамі на паўпрычэпах кампаній з краінаў ЕЗ. Пра гэта гаворыцца ў звароце Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавознікаў (АСМАП) у Мінтранс ад 5 ліпеня.

«Паступаюць звароты расейскіх перавознікаў пра затрыманне іх транспартных сродкаў на тэрыторыі Казахстана ў сувязі з ужываннем новых абмежаванняў. Пры гэтым паўпрычэпы затрымліваюцца нават у казахстанскіх мытных органах прызначэння пасля выгрузкі тавараў», гаворыцца ў лісце.

Мінфін Казахстана папярэджваў пра новыя абмежаванні яшчэ ў чэрвені. «Казахстанскі бок мяркуе, што пры перачэпцы часова ўвезеных на тэрыторыю ЕАЭС замежных паўпрычэпаў парушаюцца палажэнні Мытнага кодэкса, якія не дапускаюць перадачу часова ўвезеных транспартных сродкаў іншым асобам, за выключэннем асобных выпадкаў. Адным з такіх выпадкаў, пад які трапляе перавозка з перачэпкай, з'яўляецца заканчэнне перавозкі шляхам вывазу транспартнага сродку з мытнай тэрыторыі ЕАЭС», піша АСМАП. Зваротная ж загрузка паўпрычэпаў для вывазу тавараў з Казахстана ўжо не дапускаецца, як не дапускаецца і паўторны ўвоз такіх паўпрычэпаў з таварамі зноў на тэрыторыю Казахстана.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках