11 траўня 2026, панядзелак, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы спрабуюць выратаваць Крымскі мост ад нападаў УСУ

8
Расейцы спрабуюць выратаваць Крымскі мост ад нападаў УСУ

Акупанты пачалі будаўніцтва невядомага аб'екта, падобнага да паралельнага моста.

У часова акупаваным Крыме каля Керчанскага моста акупанты будуюць паралельнае збудаванне, падобнае на другі мост. Пра гэта 20 жніўня напісаў Telegram-канал "Крымскі вецер".

"Цяпер прызначэнне гэтага збудавання невядомае", – гаворыцца ў паведамленні.

Раней канал расказаў, што ўздоўж моста расейцы забіваюць палі.

«Мілітарны» адзначыў, што на спадарожнікавых здымках добра бачныя бонавыя загароды па абодва бакі маставога збудавання. Журналісты выказалі здагадку, што новае збудаванне прызначанае для падвышэння абароны моста ад патэнцыйных украінскіх нападаў.

OSINT-аналітык апублікаваў у X спадарожнікавыя здымкі, зробленыя кампаніяй Planet Labs 18 жніўня, на якіх відаць будаваныя загароды, барыкады і судны каля Крымскага моста.

Партызанскі рух «Атэш» яшчэ ў пачатку лета паведаміў, што расейскія акупанты пачалі ўзмацняць абарону Крымскага моста: яны выставілі ўздоўж яго старыя баржы і перакінулі ў раён Керчы дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках