11 траўня 2026, панядзелак, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матацыклістам забаранілі ездзіць уночы ў цэнтры яшчэ аднаго беларускага горада

22
Матацыклістам забаранілі ездзіць уночы ў цэнтры яшчэ аднаго беларускага горада

Раней такая забарона была ўведзеная ў Менску.

Ужо пару гадоў як матацыклістам забаранілі начную язду ў цэнтры Менска. Нядаўна такую ж пастанову прынялі ўлады яшчэ аднаго горада.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА.

“У Баранавічах матацыклістам забаранілі начамі ездзіць па двух адцінках у цэнтры горада. Такая пастанова была прынятая на камісіі бяспецы дарожнага руху пры Баранавіцкім гарвыканкаме”, - гаворыцца ў паведамленні. Як распавёў агенцтву начальнік аддзела ДАІ Баранавіцкага ГАУС Віталь Сычэўскі, забарона распаўсюджваецца на перыяд з 22.00 да 6.30 і дзейнічае на адцінку вуліцы Леніна ад Берасцейскай да Гагарына і адцінку Савецкага праспекта ад вуліцы Пралетарскай да Жукава.

Прадстаўнік ДАІ абгрунтаваў такую пастанову скаргамі грамадзян на шум, а таксама скаргамі аўтамабілістаў - на "манеўры" і "гонкі" з боку байкераў.

“Сітуацыю будзем маніторыць. Напрыклад, 21 жніўня запланавана сустрэча з прадстаўнікамі трох мотаклубаў. Будзем агаворваць нюансы, магчыма, будуць нейкія прапановы, каб не ўзнікала супярэчнасцяў”, - дадаў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках