5 кастрычнiка 2024, Субота, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі YouTube перастаў працаваць у высокай якасці амаль ва ўсіх браўзерах

24
У Расеі YouTube перастаў працаваць у высокай якасці амаль ва ўсіх браўзерах

Гэта можа быць падрыхтоўкай да будучага поўнага блакавання платформы.

Амерыканскі відэахостынг YouTube цяпер не прайграе відэа ў высокай якасці ў большасці браўзераў на тэрыторыі Расеі, якія ўсталяваныя на стацыянарных кампутарах і ноўтбуках, паведаміла агенцтва ТАСС.

Праблемы з трансляцыяй узнікаюць у Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox і Mi Browser.

Паводле звестак агенцтва, пакуль карэктна працуюць толькі «Яндэкс Браўзер» і Safari, аднак мабільная версія апошняга перакідвае карыстальніка ў дадатак відэахостынгу.

Адзначым, што з 1 жніўня карыстальнікі YouTube у Расеі пачалі масава паведамляць пра рэзкае пагаршэнне працы хостынгу. На наступны дзень сэрвіс «Сбой.рф» зафіксаваў больш за 15 тысячаў скаргаў, што значна перавышае звычайныя паказнікі, якія трымаліся на ўзроўні некалькіх дзясяткаў за дзень.

Незадоўга да гэтага кіраўнік камітэта Дзярждумы ў інфармацыйнай палітыцы Аляксандр Хінштэйн анансаваў зніжэнне хуткасці загрузкі YouTube да 70% у пачатку жніўня. Пра гэта ж 30 ліпеня пачалі папярэджваць мабільныя аператары. У той самы час афіцыйны Крэмль сцвярджае, што, маўляў, рэч тут не ў абмежаваннях, а ў праблемах з абсталяваннем праз накладзеныя на Расею санкцыі.

Сярэднясутачны ахоп YouTube у Расеі складае 55,4 млн чалавек.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках