12 верасня 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы 10 гадоў захоўвалі даляры, а яны аказаліся фальшывымі

4
Беларусы 10 гадоў захоўвалі даляры, а яны аказаліся фальшывымі

І такое бывае.

Берасцейская міліцыя паведамляе пра два выпадкі, калі ў абменніках усплылі фальшывыя стадаляравыя купюры. Паводле словаў людзей, якія спрабавалі здаць валюту, яны доўгі час захоўвалі даляры дома і не падазравалі, што купюры падробленыя, паведамляе «Анлайнер».

У Баранавічах мужчына спрабаваў абмяняць 100 даляраў, але супрацоўнік банка засумняваўся ў іх сапраўднасці і выклікаў міліцыю. Купюра аказалася падробленай.

Мужчына растлумачыў, што купюру прывёз з расейскай Анапы, дзе яна была ў 2016 годзе. Калі спатрэбіліся грошы, ён узяў даляры і пайшоў у абменнік. «Пра тое, што купюры падробленыя, ён не ведаў», – паведамляе міліцыя.

Падобны выпадак здарыўся ў Берасці. 63-гадовая расейка прынесла ў банк 100 даляраў, але не ведала, што яны фальшывыя. Жанчына растлумачыла, што купюру атрымала блізу 10 гадоў таму ад знаёмых у якасці падарунка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках