У ХАМАС прызначылі новага верхавода палітбюро замест забітага Ханіі
- 6.08.2024, 21:46
- 3,318
Ён уважаецца за аднаго з арганізатараў нападу на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.
Правадыром палітбюро палестынскага тэрарыстычнага руху ХАМАС стаў Ях'я Сінвар, лідар арганізацыі ў сектары Газа і адзін з заснавальнікаў ваеннага крыла групоўкі, паведамляе a target="_blank" href=https://www.aljazeera.com/news/2024/8/6/hamas-names-yahya-sinwar-as-new-leader-after-ismail-haniyehs-killing>Al Jazeera.
Раней гэтую пасаду займаў Ісмаіл Ханія, які загінуў у Тэгеране ў ноч на 31 ліпеня. Іранскі Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў, што кіраўніка палітбюро групоўкі забілі «стрэлам снарада малой далёкасці з боегалоўкай масай блізу 7 кг». Адказнасць за ўдар Іран і ХАМАС усклалі на Ізраіль, ізраільскі бок сваё дачыненне не пацвярджаў.
Сінвар уважаецца за аднаго з арганізатараў нападу на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года, піша The Times of Israel. Пасаду кіраўніка палітбюро ён заняў на фоне таго, як Іран рыхтуецца да ўдару па Ізраілі ў адказ на забойства Ханіі.