У Чэхіі фіксавалі невядомыя БПЛА каля вайсковых аб’ектаў
2- 10.10.2025, 16:07
- 2,406
Чэшская армія рыхтуецца іх збіваць.
У Узброеных сілах Чэхіі паведамілі, што ў краіне таксама здараліся выпадкі з’яўлення невядомых беспілотнікаў каля стратэгічных, у тым ліку вайсковых аб’ектаў.
Пра гэта паведамляе IDNES, піша «Еўрапейская праўда», пра гэта сказала прэс-сакратар Генштаба Здэнка Собарна Кошванцова.
Па словах прэс-сакратаркі, у Чэхіі фіксаваліся выпадкі прысутнасці невядомых беспілотнікаў каля важных інфраструктурных аб’ектаў, у тым ліку вайсковых.
- Аднак пералік (гэтых аб’ектаў) — засакрэчаная інфармацыя, — адзначыла прэс-сакратарка.
Таксама яна не ўдакладніла, калі гэта адбывалася.
Прэс-сакратарка адзначыла, што чэшская армія гатовая выяўляць, распазнаваць і нейтралізаваць іх як збіваннем, так і шляхам радыёчастотнага ўздзеяння, у залежнасці ад абставін і балансу рызыкаў.