Украінскія воіны правялі ўнікальную спецаперацыю ў Крыме
9- 10.10.2025, 20:17
- 14,618
Марскія дроны і спадарожнікавая разведка вывелі з ладу тры расійскія РЛС коштам $100 мільёнаў.
Украінскія воіны правялі ўнікальную спецаперацыю ў Крыме. Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на першага віцэ-прэм'ер-міністра — міністра па лічбавай трансфармацыі Украіны Міхайла Фёдарава.
«Заснавальнік падраздзялення Lasar's Group НГУ Павал Елізараў раскрыў падрабязнасці ўнікальнай аперацыі ў акупаваным Крыме. Сумесна з 73-м Марскім цэнтрам спецыяльных аперацый яны знішчылі комплекс з трох расійскіх РЛС «Небо-М» коштам 100 мільёнаў долараў», — гаворыцца ў паведамленні.
Расіяне заяўляюць, што «Небо-М» — самая сучасная радыёлакацыйная станцыя, якая ідэнтыфікуе нават стэлс-самалёты F-22 і F-35. Аднак ідэнтыфікаваць украінскія дроны яна не змагла.
Адзначаецца, што украінскія воіны атрымалі спадарожнікавыя дадзеныя з пазіцыямі расійских баз з РЛС, а затым выкарысталі марскія дроны як носьбіты цяжкіх бамбавікоў для нанясення высокадакладных удараў. Адзін удар — і тры ключавыя РЛС з «гонару расійскай супрацьпаветранай абароны» ператварыліся ў металалом.
«Сумесна з вайскоўцамі маштабуем інавацыі, каб эфектыўна знішчаць акупантаў, дзе б яны ні былі», — падкрэсліў Фёдараў.