Украінскі спецназ ачысціў Ямпаль ад акупантаў
- 11.10.2025, 8:34
- 3,720
Аперацыю паказалі на відэа.
Украінскія спецназаўцы знішчылі дыверсійна-выведвальныя групы акупацыйнай арміі РФ, якія спрабавалі замацавацца ў пасёлку Ямпаль Данецкай вобласці. Пра гэта ў Facebook напісала Камандаванне Сіл спецыяльных аперацый ЗСУ.
Паводле даных ССА, расійскія акупанты спрабавалі невялікімі выведвальна-дыверсійнымі групамі замацавацца ў Ямпалі, каб стварыць плацдарм для далейшых штурмавых дзеянняў.
Для стабілізацыі сітуацыі ў пасёлак увайшлі групы 8-га палка спецыяльнага прызначэння ССА імя князя Ізяслава Мсціславіча.
Спецназаўцы выявілі і ліквідавалі ворага ў гэтым населеным пункце. Ямпаль ачысцілі, далейшага прасоўвання акупантаў не дапусцілі. Супраціўнік панёс страты ў асабовым складзе, а байцы ЗСУ аднавілі кантроль над раёнам.
Пасёлак Ямпаль Краматорскага раёна Данецкай вобласці адносіцца да Славянскага напрамку фронту. Паводле даных Генштаба ЗСУ, учора, 9 кастрычніка, на гэтым участку фронту расійскія акупанты 17 разоў атакавалі пазіцыі ЗСУ. Баявыя дзеянні ішлі ў раёнах Ямпаля, Серебрянкі, Навасёлаўкі, Выемкі і Пераезднога.
На гэтым участку расійская армія спрабуе акружыць і захапіць горад Сіверск. На суседнім Канстанцінаўскім напрамку ўкраінскія байцы ўчора адбілі 23 атакі ворага. Баявыя дзеянні ішлі ў раёнах Белай Гары, Шчэрбінаўкі, Русінава Яра, Палтаўкі і ў напрамку да Пляшчэеўкі. На гэтым напрамку расійскія акупанты спрабуюць выйсці да ўсходніх ускраін Канстанцінаўкі.