Расійскі «Тальяцікаучук» — гэта не проста гума для аўтамабіля
2- 24.10.2026, 16:03
- 1,202
Завод займае вельмі важнае месца ў забеспячэнні арміі РФ.
Вядомы ўкраінскі ваенны аглядальнік і блогер Аляксандр Каваленка патлумачыў у сваім тэлеграм-канале, чаму ЗСУ нанеслі ўдар па расійскім заводзе, які вырабляе сінтэтычныя каучукі:
- Як вядома, Сілы Украіны здзейснілі сёння масіраваны налёт на «Тальяцікаучук», з-за чаго ў некаторых узнікла пытанне — навошта Украіна біла па прадпрыемстве, якое выпускае шыны? Гэта што, ваеннае прадпрыемства, і навошта на гэта траціць боепрыпасы?
Як бы банальна ні гучаў адказ, але «Тальяцікаучук» займае вельмі важнае месца ў забеспячэнні расійскай арміі цэлым шэрагам прадукцыі.
Па-першае, самае відавочнае: завод выпускае сінтэтычныя каучукі, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе шын, ушчыльняльнікаў і іншых рэзінатэхнічных вырабаў, што прымяняюцца ў вайсковай тэхніцы.
У прыватнасці, вырабляюцца:
Бутадзіен-стырольны каучук — шыны грузавікоў, спецыяльныя шыны, рэзінатэхнічныя вырабы; Ізапрэнавы каучук — шыны, эластычныя дэталі і гумовыя кампаненты; Бутыл-каучук — герметычныя камеры, ушчыльняльнікі, асобныя ізаляцыйныя і герметызуючыя вырабы; Бутадзіен і іншыя хімічныя прадукты.
Па-другое — каучук з прадпрыемства пастаўляецца для стварэння цвёрдага ракетнага паліва. Каучук з'яўляецца палімэрным звязальным, што выконвае адразу дзве функцыі: утрымлівае часціцы акісляльніка і гаручага ў адзіным цвёрдым зарадазе і надае яму механічную цэласнасць.
Такім чынам, гэта, на першы погляд, грамадзянскае прадпрыемства не толькі забяспечвае ВПК Расіі рэзіна-тканіннай прадукцыяй для вайсковай тэхнікі, але і прымае актыўны ўдзел у пастаўцы неабходных палімэрных рэчываў для вытворчасці цвёрдага ракетнага паліва.