16 лiстапада 2025, Нядзеля, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны ў шэрагах расіян дапамаглі сарваць варожы наступ пад Ваўчанскам

Партызаны ў шэрагах расіян дапамаглі сарваць варожы наступ пад Ваўчанскам

Узброеныя Сілы Украіны своечасова атрымалі важныя звесткі.

Партызаны з 82-га мотастралковага палка Узброеных Сіл РФ дапамаглі сарваць варожы наступ пад Ваўчанскам.

Пра гэта паведамляе партызанскі рух «АТЕШ».

«Нашы крыніцы ў 82-м мотастралковым палку перадалi крытычна важныя даныя пра падрыхтоўку варожага наступу ў лясным масіве пад Ваўчанскам. Агенты паведамілі дакладныя каардынаты пазіцый расійскай артылерыі, бранятэхнікі і месцаў засяроджання жывой сілы», — распавялі ў «АТЕШ».

Перададзеная інфармацыя ўключала размяшчэнне агнявых кропак, маршруты падвозу боепрыпасаў і графік змены падраздзяленняў.

Гэтыя звесткі дазволілі Сілам абароны Украіны загадзя падрыхтаваць абарону і нанесці ўпярэджальныя ўдары па варожых пазіцыях. У выніку спланаваны акупантамі наступ быў сарваны яшчэ да яго пачатку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках