16 лiстапада 2025, Нядзеля, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў «апошні ход Пуціна» ў вайне супраць Украіны

8
Зяленскі назваў «апошні ход Пуціна» ў вайне супраць Украіны
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны звярнуўся да ўдзельнікаў 71-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі НАТА.

Лідары парламентаў і ўрадаў павінны замацаваць неабходнасць паставак ва Украіну больш магутных сістэм супрацьпаветранай абароны і ракет.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў падчас звароту да 71-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі НАТА.

«Расія павінна зразумець, што яна не можа беспакарана тэрарызаваць ніводную краіну», — заявіў ён

Зяленскі нагадаў, што двойчы за апошнія дні ён абмяркоўваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам дэталі супрацоўніцтва. Ішлося, у прыватнасці, пра СПА, сістэмы Patriot, ракеты Tomahawk. А таксама пра неабходнае энергетычнае абсталяванне і адмову партнёраў ад куплі расійскай нафты.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што нават палітычныя аргументы асобных краін не могуць апраўдваць фінансаванне, якое ўзмацняе пазіцыі Пуціна.

«Нельга быць часткай свабоднага свету і адначасова фінансаваць тых, хто хоча яго знішчыць», — сказаў ён.

Ён таксама падзякаваў краінам, што далучыліся да праграмы PURL: Нідэрланды, Данію, Нарвегію, Швецыю, Германію, Канаду, краіны Балтыі, Бельгію, Люксембург, Ісландыю і Славенію. Зяленскі заклікаў забяспечыць хуткае паступленне абяцаных узносаў, бо «яны ратуюць жыцці». Ён таксама заклікаў іншых членаў Альянсу далучыцца да PURL, адзначыўшы, што гэта дапаможа Украіне.

«Паветраны тэрарызм — гэта апошні ход Пуціна. Мы павінны яго спыніць. Не дапусціць яго перамог на зямлі і ў небе. Тады сапраўдная дыпламатыя стане магчымай», — падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках