16 кастрычнiка 2026, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Зяленскі вылучыў умову для мараторыя на ўдары па расійскіх НПЗ

5
WSJ: Зяленскі вылучыў умову для мараторыя на ўдары па расійскіх НПЗ

Адзін з варыянтаў пагаднення прапаноўвалі Украіне амерыканскія сенатары.

Амерыканскія сенатары-рэспубліканцы Роджэр Уікер і Кевін Крамер прапанавалі прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму часова прыпыніць удары па расійскіх энергетычных аб’ектах, а ў абмен на гэта ЗША пашыраць зону пакрыцця ўкраінскай спадарожнікавай сеткі Starlink прыкладна на 300 кіламетраў у глыб тэрыторыі Расіі. Як піша The Wall Street Journal, гэта адбылося ў мінулую пятніцу падчас візіту сенатараў у Кіеў.

Як адзначаецца ў выданні, гэта дапамагло б Украіне нейтралізаваць расійскія ракетныя пускавыя ўстаноўкі і тым самым аслабіць расійскія ўдары.

«Нам паведамілі, што Зяленскі заявіў, што пагодзіцца з гэтай прапановай і абавязуецца ўстрымацца ад бамбаванняў энергетычных аб’ектаў у Расіі на працягу 100 дзён у межах такой дамоўленасці», – пішуць журналісты.

Паводле іх даных, Зяленскі таксама заявіў, што гатовы абмяняць прыпыненне удараў па НПЗ на больш ракет Patriot. Але, маўляў, магчымасць паразіць лучніка, а не проста даць яму магчымасць запускаць стрэлы, — гэта яшчэ лепш.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲