Сем самалётаў за ноч: Крэмль пачаў эвакуацыю?
2- 16.10.2026, 14:47
- 7,522
Самалёты выляцелі з Чкалаўскага падчас масіраванай атакі дронаў.
Падчас масіраванай атакі украінскіх беспілотнікаў на Расію і Маскву ў прыватнасці з падмаскоўнага ваеннага аэрадрома Чкалаўскі за ноч выляцелі сем самалётаў.
На гэтую дэталь звярнуў увагу маніторынгавы канал Supernova+, піша Dialog.UA.

Аэрадром Чкалаўскі выкарыстоўваецца авіяцыяй, якая забяспечвае перавозкі кіраўніцтва Крэмля і ўрада Расійскай Федэрацыі. Аднак сам факт вылёту самалётаў не пацвярджае, што на іх борце знаходзіліся высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі або гаворка ішла пра іх эвакуацыю.

У той жа час прычыны адначасовага вылёту адразу сямі самалётаў і склад пасажыраў застаюцца невядомымі. Аднак сам факт такога прэцэдэнту выглядае, па меншай меры, падазрона.