8 лiпеня 2025, aўторак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лахатрон Расстата

2
Лахатрон Расстата

Гуляць у напарсткі расейскае ведамства пачало з 2020 года.

Падобна, намаганні па заахвочванні ранняга мацярынства сярод школьніц і студэнтак чакана не спрацавалі, і давялося папаўняць страты правераным спосабам.

Расстат перастаў публікаваць звесткі аб міграцыі, а таксама прыросце і змяншэнні насельніцтва Расеі.

У апублікаваным 2 ліпеня аглядзе сацыяльна-эканамічнага становішча Расеі за перыяд са студзеня да траўня 2025 года поўнасцю зліквідаваны раздзел "Дэмаграфія".

Гуляць у напарсткі Расстат пачаў з 2020 года, што лішні раз пацвярджае маю тэзу аб тым, што летазлічэнне новай вайсковай эпохі варта весці не з 2022, а з ковідных абмежаванняў. Спачатку перасталі публікаваць прычыны смяротнасці, потым знікла статыстыка нараджэнняў і смерцяў у рэгіёнах, а для працы з ёй ад дэмографаў сталі патрабаваць спецыяльны дазвол. Цяпер допуск да адчувальнай статыстычнай інфармацыі - толькі пад асабісты роспіс. Аляксей Ракша, які адважыўся распавесці пра гэта ўслых, у найбліжэйшую ж пятніцу быў прызнаны замежным агентам.

Уяўляеце, які шматслаёвы пірог хлусні з падрумяненай скарыначкай штогод Расстат дастае з печы? Першы пласт - хлусня муніцыпалітэтаў: тыя шчодра ўсыпаюць дрожджаў, каб падняць колькасць насельніцтва і захаваць фінансаванне на ранейшым узроўні. Другі пласт - рэгіёны, што запісваюць у свае рэвізскія казкі вахтавікоў і адходнікаў. А яшчэ ёсць карпаратыўныя пласты - МУС, СК РФ, міністэрствы аховы здароўя і адукацыі, якія ўмешваюць у цеста вапну. Пакуль гэты пірог спякуць, парэжуць на даклады і пададуць да крамлёўскага стала, ён ужо паспявае пракіснуць.

Сяргей Ержанкоў, Telegram

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках