У РФ працягнулі забарону на экспарт бензіну
- 27.08.2025, 21:05
- 1,370
На фоне ўдараў дронаў па НПЗ.
У РФ урад падоўжыў забарону на экспарт бензіну. Пра гэта 27 жніўня паведамляецца ў Telegram расейскага Кабміна.
Папярэдняя экспартная забарона была ўстаноўленая ўрадам у лютым і дзейнічае да 31 жніўня ўключна.
Цяпер абмежаванні распаўсюджваюцца ў тым ліку на пастаўкі, якія ажыццяўляюцца непасрэднымі вытворцамі нафтапрадуктаў.
Новыя абмежаванні на бензін будуць дзейнічаць з 1 верасня да 31 кастрычніка ўключна.
"З 1-га да 30 верасня 2025 года забарона будзе распаўсюджвацца на ўсіх экспарцёраў: як вытворцаў нафтапрадуктаў, так і непрадукцыйных вытворцаў. З 1 кастрычніка абмежаванні для вытворцаў бензіну будуць знятыя", - сказана ў паведамленні.
У расейскім урадзе адзначылі, што гэтая пастанова накіраваная на “падтрыманне стабільнай сітуацыі на ўнутраным паліўным рынку”.