Прадстаўніца Расеі шакавала ААН цынічнай выхадкай
68- 31.08.2025, 18:50
- 54,536
Глядзела ў тэлефон, пакуль у Радзе Бяспекі паказвалі фота забітага Расеяй дзіцяці.
29 жніўня адбылося экстраннае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН праз расейскую масаваную атаку. Падчас пасяджэння прадстаўніца Расеі дэманстратыўна глядзела ў тэлефон, пакуль прэм'ер-міністарка Украіны Юлія Свірыдзенка паказвала фатаграфію забітага ў выніку абстрэлу дзіцяці.
Юлія Свірыдзенка расказала ў той час пра наступствы расейскіх удараў па Украіне, заклікаючы сусветную супольнасць адпаведна рэагаваць. Відэаролік з пасяджэння Рады Бяспекі ААН паказалі ў ТСН.
На кадрах відаць, як прадстаўніца Расеі дэманстратыўна сядзіць у тэлефоне на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, пакуль прэм'ерка Свірыдзенка паказвае фатаграфію дзіцяці, якое загінула праз расейскі абстрэл напярэдадні.
Расейка ў гэты час глядзела на свой смартфон і рабіла выгляд, быццам нешта з цікавасцю разглядае. Яна ніяк не адрэагавала на фатаграфію забітага дзіцяці ў руках Свірыдзенкі.
Як адзначылі ў ТСН, расейцы падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН адпрэчвалі абвінавачванні, выказаныя Украінай наконт масаваных абстрэлаў, і адмаўлялі сваю адказнасць у зробленым. Замест гэтага яны выказвалі незадаволенасць украінскімі ўдарамі па нафтаперапрацоўчых заводах Расеі.