Паветраная трывога на ўсходзе Польшчы: з’явілася інфармацыя ад Узброеных Сіл краіны
7- 13.09.2025, 20:31
- 27,980
Аперацыя завершаная.
Польскія вайскоўцы паведамілі, што аперацыя каля мяжы з Украінай завершаная. Раней Польшча падняла ў паветра авіяцыю з-за актыўнасці расійскіх дронаў на ўкраінскай мяжы.
«На дадзены момант пагрозы няма», — заявіў прэс-сакратар Аператыўнага камандавання відаў Узброеных Сіл падпалкоўнік Яцэк Горышэўскі. Ён дадаў, што ў вайскоўцаў ёсць падазрэнне, што магло адбыцца парушэнне паветранай прасторы, але гэтая інфармацыя правяраецца.
«Палёты польскай і саюзніцкай авіяцыі ў нашай паветранай прасторы завершаныя. Задзейнічаныя наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі вярнуліся да стандартнай аператыўнай дзейнасці. Польская армія працягвае бесперапынна адсочваць сітуацыю на тэрыторыі Украіны і застаецца ў пастаяннай гатоўнасці для забеспячэння бяспекі польскай паветранай прасторы», — гаворыцца ў паведамленні арміі.
Дзеянні польскіх вайскоўцаў былі звязаныя з падзеямі ў Валынскай вобласці Украіны, якая мяжуе з Польшчай.
Адзначым, што на ўсходзе Польшчы уключалі сірэны паветранай трывогі.