Зяленскі аб энергетычным перамір’і: Сітуацыя цяпер уначы і ў бліжэйшыя дні пакажа
3- 29.01.2026, 23:38
- 3,944
Раней Трамп заявіў, што асабіста папрасіў Пуціна тыдзень не абстрэльваць Кіеў і іншыя ўкраінскія гарады.
Украінская перамоўная каманда амаль штогадзінна выходзіць на сувязь з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і інфармуе пра ход перамоваў з ЗША па пытанні міру. Пра гэта Зяленскі паведаміў у вечаровым звароце 29 студзеня, апублікаваным на яго старонцы ў Facebook.
«Кантактуем з партнёрамі, з амерыканскім бокам наконт сапраўды эфектыўных фарматаў і сапраўды патрэбных вынікаў. Украіна гатовая да сустрэчы. Украіна гатовая да рашэнняў, і разлічваем, што партнёры змогуць быць максімальна эфектыўнымі – у Еўропе, у Амерыцы, паўсюль. Менавіта так, як трэба для працяглага міру. Усе магчымасці, каб дасягнуць міру, гарантаваць бяспеку, выкарыстоўваем», – сказаў ён.
Зяленскі падзякаваў амерыканскаму боку за намаганні, каб спыніць удары па ўкраінскай энергетыцы, і выказаў надзею, што Амерыцы ўдасца гэта забяспечыць.
«Ёсць сёння заява прэзідэнта Злучаных Штатаў. Сітуацыя цяпер уначы і ў бліжэйшыя дні, рэальная сітуацыя на нашых аб’ектах энергетыкі, у нашых гарадах гэта пакажа», – сказаў прэзідэнт.