11 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пасля гэтай ночы «Яндэкс» лёг і ў Беларусі»

4
«Пасля гэтай ночы «Яндэкс» лёг і ў Беларусі»
Ілюстратыўнае фота: abw.by

Немагчыма карыстацца «Яндэкс Go» і іншымі сэрвісамі.

У выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў пашкоджана інфраструктура дата-цэнтра «Яндэкса» ў расійскім Уладзіміры. Праца дата-цэнтра цалкам спыненая. Інфармацыю пра гэта пацвердзіла прэс-служба гэтай кампаніі.

Пацярпелых няма, адпаведныя службы ўжо працуюць на месцы і ліквідуюць наступствы, адзначаюць у кампаніі.

«Астатнюю канфігурацыю рэсурсаў лічым няўстойлівай. Рэжым працы платформы аварыйны — рэкамендуем задзейнічаць любыя іншыя альтэрнатыўныя планы для аварыйнага аднаўлення. Каналы сувязі з тэхнічнай падтрымкай могуць працаваць нестабільна. Каманда працуе над ацэнкай шкоды і магчымымі планамі па аднаўленні працы», — адзначае «Яндэкс».

Карыстальнікі з Беларусі таксама сутыкнуліся з праблемамі. На дадзены момант не працуе сэрвіс замовы таксі «Яндэкс GO». «Падобна, пасля гэтай ночы «Яндэкс» лёг і ў Беларусі», «Няўжо «Яндэкс Таксі» ў Беларусі — усё???», «У нас сёння працоўная пошта з ранку ўжо не працуе», — пішуць карыстальнікі, прымацоўваючы скрыншоты пра тое, што выклікаць таксі немагчыма. На аналагічную праблему скардзяцца карыстальнікі ў Расіі і Казахстане, паведамляе «Зеркало».

Гэта трэцяя атака на дата-цэнтры «Яндэкса» за апошнія дні. 8 кастрычніка Узброеныя сілы Украіны (ЗСУ) атакавалі аб’ект у Сасаве Разанскай вобласці, 9 кастрычніка — у Калуге.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲