Расіянін здзівіўся адсутнасці п'яных беларусаў
- 14.10.2026, 18:02
- 1,946
І не зразумеў, чаму іх няма.
Расіянін прыехаў у Беларусь і падзяліўся ў сацсетцы Threads сваімі першымі ўражаннямі. Найбольш яго здзівіла ў нашай краіне — адсутнасць п'яных беларусаў пры тым, што алкаголь свабодна прадаецца на АЗС.
«Падарожжа па Беларусі, — піша ён. — Там ёсць бензін, на запраўках няма чараг, а галоўнае — пры куплі бензіну свабодна можна набыць алкаголь. Хоць піва, хоць гарэлку! І я не бачыў п'яных!!! Атрымліваецца, што справа не ў забаронах?»
Беларусы патлумачылі расіяніну, што ён мае рацыю — справа не ў забаронах, а ў менталітэце нашага народа.
«Беларусь — гэта еўрапейская краіна, вам пра гэта не казалі. Тут усё не так, як у вас», — напісаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі.
«Праз пару дзён заўважыце, спадзяюся, і іншыя адрозненні — мы не нападаем на іншыя краіны, не смецім на вуліцах і з павагай ставімся да астатніх. Вучыцеся, пакуль яшчэ ёсць у каго», — адзначыў іншы беларус.