Лукашэнка загадаў прыцягваць да працы дзяцей
8- 15.10.2026, 17:33
- 2,674
Па словах дыктатара, яны «тыктокаюцца».
Лукашэнка чарговы раз выказаўся пра моладзь і прапанаваў прыцягваць да працы дзяцей, якія, паводле ягоных слоў, «тыктокаюцца». Пра гэта паведаміла прапагандысцкая БелТА.
Дыктатар рэкамендаваў «старацца прыцягваць дзяцей да працы». Пры гэтым ён раскрытыкаваў падлеткаў за захапленне тэлефонамі
Паводле яго, у інтэрнэце яблыкі не растуць, мяса не атрымліваюць і малако не даяць.
Словы пра «пасільную працу» для дзяцей гучаць асабліва цынічна на тле таго, што міжнародныя нормы жорстка абмяжоўваюць дзіцячую працу. Беларусь ратыфікавала канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы аб мінімальным узросце для прыёму на працу і аб забароне найгоршых формаў дзіцячай працы, а Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці абараняе дзяцей ад эканамічнай эксплуатацыі і працы, якая замінае навучанню і развіццю.
Беларускі Працоўны кодэкс таксама абмяжоўвае ўзрост, з якога дазволена заключаць працоўную дамову, і жорстка рэгулюе ўмовы працы непаўналетніх.