2 кастрычнiка 2026, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілот украінскага самалёта збіў ракетай расійскі БПЛА

Пілот украінскага самалёта збіў ракетай расійскі БПЛА
Ілюстрацыйнае фота

Момант паветранага перахопу зафіксавалі відавочцы з зямлі.

У сеціве апублікавалі відэазапіс баявога вылету ўкраінскага пілота, які ракетай збіў расійскі беспілотнік у паветры. Момант перахопу варожай мэты відавочцы знялі з зямлі.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, на запісе можна прасачыць практычна ўвесь фінальны этап паветранага перахопу расійскага БПЛА.

На кадрах відаць, як украінскі баявы самалёт набліжаецца да беспілотніка і заходзіць яму ў заднюю паўсферу. Пасля выхаду на пазіцыю для атакі пілот ажыццяўляе пуск ракеты.

На відэа добра бачны палёт ракеты ў накірунку расійскага беспілотніка. Праз некалькі секунд яна дасягае мэты, пасля чаго ў небе адбываецца выбух.

«Наш ас на модных нумарах пускам у заднюю паўсферу збівае бл#дзкі БПЛА маскалёў», — пракаментавалі кадры аўтары публікацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲