Зяленскі правёў тэлефонную размову з Рубіо
- 20.10.2026, 10:32
- 1,352
Прэзідэнт Украіны заявіў, што яна была «змястоўнай».
У аўторак, 20 кастрычніка, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з дзяржаўным сакратаром ЗША Маркам Рубіо. Пра гэта ён паведаміў у сваім Telegram-канале.
Зяленскі назваў размову змястоўнай. Бакі абмеркавалі перахопнікі балістычных ракет, у якіх мае патрэбу Украіна, ранняе папярэджанне пра балістычныя атакі з боку РФ, а таксама сітуацыю з доступам да Starlink і Starshield.
«Гэта была змястоўная размова — пра важныя пытанні. Удзячны за гатоўнасць дапамагчы і за выразную пазіцыю. Па-першае, гэта перахопнікі балістычных ракет, неабходныя для абароны чалавечых жыццяў. Па-другое — ранняе папярэджанне пра расійскія балістычныя атакі, што мае жыццёва важнае значэнне. Па-трэцяе — сітуацыя вакол Starlink/Starshield, якую неабходна аднавіць», — заявіў ён.
Зяленскі дадаў, што ў бліжэйшы час зноў звяжацца з Рубіо для абмену інфармацыяй.
«Канешне, усё гэта на фоне нашых дыпламатычных намаганняў, каб пакласці канец гэтай жудаснай вайне і пастаянным забойствам людзей. Пагадзіліся, што ў бліжэйшы час звяжамся зноў для абмену інфармацыяй. Дзякуй, Марка, за канструктыўны падыход! Дзякуй усім у Амерыцы, хто падтрымлівае справядлівыя падыходы», — падсумаваў Зяленскі.
Раней паведамлялася, што ЗША прыпынялі абмен разведдазенымі з Украінай, нібыта з-за ўдараў па расійскіх НПЗ. Таму Сілы абароны не атрымлівалі папярэджанняў пра расійскія атакі з ужываннем балістычных ракет 12, 13 і часткова 14 кастрычніка.