У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі
- 20.10.2026, 13:55
- 1,842
Яму было 50 гадоў.
У Беларусі брэстчанін быў адным з аўтараў «Музычнай газеты», а калі ў 2012 годзе пераехаў у Польшчу, стварыў папулярную супольнасць «Беларусы ў Варшаве», у якую ўваходзяць 28 тысяч чалавек.
Працаваў барыстам у варшаўскіх кафэ.
Сяргею Пархацю (сапраўднае імя Яна Памедора Рэуцкага) было 50 гадоў.
Знаёмыя Яна пішуць у сацсетках, што апошнім часам ён хацеў прадаць групу ў Facebook і з'ехаць са здымнай кватэры. На пытанне пра прычыны ён адказваў: «Вы не ведаеце маіх жыццёвых абставінаў».