Рэпетытарам, будаўнікам, праграмістам і цырульнікам хочуць павысіць падаткі
2- 20.10.2026, 15:00
Гэта далёка не поўны спіс тых, каго гэта можа закрануць.
У Беларусі ў 2027 годзе плануюць павялічыць адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, якія працуюць без афармлення ІП. Чаканы рост гэтага збору — на ўзроўні 6,1–6,3%. Гэта прадугледжана папраўкамі ў Падатковы кодэкс, піша «Зеркало».
Як могуць павялічыць адзіны збор для фізічных асоб, якія не адкрываюць ІП
Адзіны падатак за распрацоўку вэб-сайтаў, наладу камп'ютараў і ўсталяванне праграмнага забеспячэння ў Мінску намерваюцца падняць да 760 рублёў (цяпер — 716 рублёў), ў абласных цэнтрах і Мінскім раёне — да 704 рублёў (зараз — 663 рублі).
Адзіны падатак за рэпетытарства ў сталіцы хочуць павялічыць да 210 рублёў (цяпер — 198 рублёў), ў абласных цэнтрах — да 195 рублёў (зараз — 184 рублі).
Як хочуць падняць адзіны падатак для прадпрымальнікаў
Для ІП, якія займаюцца здачай у кароткатэрміновую арэнду нерухомасці, адзіны падатак намерваюцца павысіць да 797 рублёў у Мінску (цяпер — 750 рублёў), а ў абласных гарадах — да 742 рублёў (зараз — 699 рублёў). Гэты збор трэба ўносіць за кожную кватэру, жылы дом, садовы домік або дачу.
Якія стаўкі адзінага падатку цяпер і як іх хочуць падняць (рублёў)
