20 кастрычнiка 2026, aўторак, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў заявіў аб цяжкіх перамовах дзеля міру

Буданаў заявіў аб цяжкіх перамовах дзеля міру
Кірыл Буданаў

Кіраўнік Офіса Зяленскага абверг фэйк РФ пра Добраполле.

Украіна працягвае цяжкія перамовы з ЗША дзеля завяршэння вайны з Расіяй. Зараз важна, каб бакі рэальна ацэньвалі сітуацыю. Пра гэта паведамляе кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў у Telegram.

Па яго словах, трывалы мір патрэбны не толькі Украіне. Таму ўсе бакі павінны дзейнічаць выверана і карыстацца толькі праўдзівай інфармацыяй.

«Аб'ектыўны факт у тым, што Добраполле знаходзіцца пад кантролем Украіны, таму ні пра які «захоп» гэтага ўкраінскага горада расійскімі войскамі гаворкі быць не можа», — падкрэсліў Буданаў.

Ён звярнуў увагу, што камандуючы расійскай групоўкай войскаў «Цэнтр» Андрэй Іванаеў свядома падманвае дыктатара Уладзіміра Пуціна, запалохвае сваіх падначаленых і ставіць ім невыканальныя задачы прадэманстраваць захоп Добраполля любой цаной.

Паводле слоў кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны, ніякія фэйкі не зменяць рэальнасць.

Варта адзначыць, што сёння, 20 лістапада, ў Осла праходзяць перамовы ўкраінскай дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і амерыканскай дэлегацыі, у якую ўвайшлі спецыяльныя прадстаўнікі амерыканскага прэзідэнта Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲