Расіянка: Вы заўважылі, як беларусы нас перавыхавалі?
- 21.10.2026, 16:52
- 1,300
Што трэба рабіць, каб не «атрымаць бульбай па ілбу».
Расіянка расказала пра тое, як беларусам удалося дамагчыся ад многіх яе суайчыннікаў правільнага вымаўлення назвы нашай краіны. Аказваецца, гэта ўсё ж такі магчыма, заўважыў сайт Charter97.org.
«Вы, дарэчы, заўважылі, як беларусы нас усіх у пытаннях арфаграфіі перавыхавалі? — піша яна. — Я кожны раз моцна напружваюся, каб пры іх не сказаць «Белоруссия» і не атрымаць бульбай па ілбу. І нават калі я пісала «белорусы», я таксама напружвалася: а раптам трэба напісаць «беларусы».»
Многія расіяне расказалі, чаму адмовіліся выкарыстоўваць няправільную назву нашай краіны.
«Я жыву ў РФ і пішу Беларусь, бо мне не складана, а беларусам прыемна», — напісаў адзін з іх.
«Нам трэба пісаць «белорусы», але краіна — Беларусь; гэтаму правілу вучаць дзяцей у беларускіх школах на ўроках рускай мовы, некаторыя, відаць, прагульвалі, — дапаўніў допіс яшчэ адзін каментатар. — «Белоруссия» можна казаць, калі гаворка пра БССР, пра гэта выдатна ведаюць людзі, якія хадзілі на ўрокі гісторыі. У дачыненні да сучаснай Беларусі назва «Белоруссия» некарэктная, бо такой краіны ўжо няма, як, напрыклад, Маскоўскага княства або Кіеўскай Русі».