21 кастрычнiка 2026, Серада, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фон дэр Ляен выключыла адмену санкцый супраць Расіі да завяршэння вайны ва Украіне

Фон дэр Ляен выключыла адмену санкцый супраць Расіі да завяршэння вайны ва Украіне
Урсула фон дэр Ляен
Фота: Bloomberg

Кіраўніца Еўракамісіі таксама заявіла, што Масква «не з'яўляецца надзейным пастаўшчыком энергарэсурсаў».

Еўрасаюз не адменіць энергетычныя санкцыі супраць Расіі да спынення вайны ва Украіне. Пра гэта кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу, відэазапіс апублікаваны на сайце аўдыёвізуальнай службы ЕК.

Паводле яе слоў, краіны ЕС увялі энергетычныя санкцыі супраць Расіі з-за пачатку вайны ва Украіне. «І ў сувязі з цяперашнімі абмеркаваннямі я хачу выказацца максімальна ясна. Гэтыя санкцыі застануцца, пакуль Расія не спыніць вайну», — сказала яна.

Фон дэр Ляен таксама заявіла, што Масква «не з'яўляецца надзейным пастаўшчыком энергарэсурсаў». «Наш досвед паказвае, што яна [Расія] у любы момант можа выкарыстоўваць энергетычную залежнасць як зброю для шантажу іншых. Гэта ўрок, які Еўропа, безумоўна, не забудзе», — заявіла кіраўніца Еўракамісіі.

Яна прызнала, што ЕС застаецца залежным ад замежнага выкапнёвага паліва. Каб знізіць энергетычныя выдаткі, Еўракамісія падрыхтуе план стварэння «сапраўднага Еўрапейскага энергетычнага саюза», дадала кіраўніца ЕК. Фон дэр Ляен звязала яго з развіццём сетак, злучэнняў паміж энергасістэмамі краін і сумесных закупак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲