21 кастрычнiка 2026, Серада, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Прыгожын пасля мяцяжу абмяркоўваў захоп Сувалкскага калідора

4
СМІ: Прыгожын пасля мяцяжу абмяркоўваў захоп Сувалкскага калідора

Уварванне магло адбыцца з Беларусі.

У 2023 годзе пасля мяцяжу ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын удзельнічаў у абмеркаваннях патэнцыйнай аперацыі па стварэнні сухапутнага калідора ў Калінінградскую вобласць. Пра гэта напісаў былы юрыст Прыгожына Ігар Ялісееў, заўважыла «Агентство».

Ялісееў распавёў пра размовы з Прыгожыным пра «сухапутны калідор у Калінінград» у сваім тэлеграм-канале ў аўторак, каментуючы выступ экс-міністра абароны Літвы Давіле Шакаленэ на Варшаўскім форуме па бяспецы. Расійскія праўладныя СМІ растыражавалі цытату Шакаленэ пра тое, што Калінінград «ніколі не быў расійскім». Ялісееў убачыў у гэтым сведчанне таго, што «ніколі Расію не пакінуць у спакоі».

«Недарэмна з шэфам пасля марша абмяркоўвалі сухапутны калідор у Калінінград і зрабілі б, калі б зверху дазволілі», — дадаў ён.

Пасля мяцяжу ПВК «Вагнер» у чэрвені 2023 года частку наймітаў перадыслакавалі ў Беларусь.

️Генерал Картапалаў, які на той момант узначальваў у Дзярждуме камітэт па абароне, казаў, што «ёсць такі Сувалкскі калідор», які «калі што нам вельмі патрэбны». «Гатовы ўдарны кулак, які гэты няшчасны калідор возьме за лічаныя гадзіны», — заяўляў Картапалаў.

️Напрыканцы ліпеня тагачасны прэм'ер-міністр Польшчы Матеуш Маравецкі заявіў, што каля 100 наймітаў «Вагнера» рушылі ў бок Сувалкскага калідора з-пад Гродна ў Беларусі. Праз тыдзень намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павал Яблонскі паведаміў, што найміты ПВК паспрабавалі пранікнуць у Польшчу.

Ялісееў працаваў на Яўгена Прыгожына з 2016 года, пісала «Фонтанка». Улетку гэтага года юрыст апублікаваў кнігу «Імперыя Вагнера», у якой распавёў пра сваю працу з заснавальнікам ПВК. У тым ліку ў кнізе Ялісееў сцвярджаў, што курыраваў вербаванне на фронт зняволеных з расійскіх калоній.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲