21 кастрычнiка 2026, Серада, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў чакаюць змены ў лістападзе

1
Беларусаў чакаюць змены ў лістападзе

Асноўны спіс змен

У лістападзе беларусы атрымаюць рахункі за ацяпленне па новых тарыфах. Таксама ў наступным месяцы чыноўнікі павінны перагледзець бюджэт пражытковага мінімуму, ад якога залежыць памер некаторых выплат на дзяцей і пенсій. «Зеркало» падрыхтавала падборку лістападаўскіх змен, якія могуць паўплываць на таўшчыню кашалькоў беларусаў.

Жыроўкі пацяжэюць

У наступным месяцы прыйдуць рахункі за ацяпленне па новых тарыфах — іх павысілі на 7,3% з 1 чэрвеня.

Ацяпленне пачалі ўключаць у розных рэгіёнах на пачатку кастрычніка. То-бок у лістападзе беларусы атрымаюць жыроўкі з рахункамі за абаграванне жылля па новых тарыфах.

Напрыклад, для двухпакаёвай кватэры ў Мінску плошчай 50 квадратных метраў з адным зарэгістраваным чалавекам за ацяпленне за 1,0163 Гкал трэба будзе заплаціць 29,7 рубля. Гэта на 2,02 рубля больш, чым было раней.

«Белтэлекам» павысіць тарыфы

У кампаніі заявілі, што з 1 лістапада падаражэюць некаторыя яе паслугі. Павысяцца тарыфы на паслугі мясцовай сеткі электрасувязі, міжгароднай сувязі, доступу ў інтэрнэт (byfly), а таксама электрасувязі. Напрыклад, абанплата за бязлімітны тарыфны план «Домосед Старт» вырасце да 18,50 рубля (+70 капеек), за «Домосед XXL» — да 20,70 рубля (+95 капеек).

Лёс дапамог на дзяцей і некаторых пенсій

З 1 лістапада павінны перагледзець бюджэт пражытковага мінімуму, ад якога залежыць памер аднаразовых выплат пры нараджэнні дзіцяці, мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак, павышэнняў да пенсій і даплат беларусам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамог па доглядзе за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Аднак пакуль чыноўнікі не агучылі, ці будзе (і як) перагледжаны бюджэт пражытковага мінімуму.

Напрыклад, сацыяльная пенсія цяпер складае 265,19 рубля.

Апошні тэрмін па падатках

Да 16 лістапада ўключна трэба ўплаціць маёмасныя зборы — за першую кватэру, а таксама зямельны і транспартны. Нагадаем, у мінулым годзе ў Беларусі ўвялі адзіны плацёж для гэтых збораў.

Унесці маёмасныя падаткі можна некалькімі спосабамі. Гэта можна зрабіць на пошце або ў аддзяленнях банкаў, а таксама праз інтэрнэт-банкінг, інфакіёскі ў банках і асабісты кабінет на сайце падатковай.

Змены па візах

З 1 лістапада беларусам для ўезду ў Чарнагорыю неабходна мець візу, папярэдзілі ў пасольстве нашай краіны ў Сербіі.

Дакументы на візу можна будзе падаць у пасольства Чарнагорыі ў Маскве або ў візавыя цэнтры VFS Global у Мінску.

Беларусы, у якіх ёсць шэнген або візы, выдадзеныя Аўстраліяй, Японіяй, Канадай, Новай Зеландыяй, Ірландыяй, ЗША або Вялікабрытаніяй, могуць уязджаць у Чарнагорыю, праязджаць праз яе тэрыторыю транзітам і знаходзіцца ў краіне без візы тэрмінам да 30 дзён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲