Трамп дапусціў увядзенне 200-працэнтных мыт супраць Расіі і Украіны
7- 24.10.2026, 9:05
- 1,790
Фота: Getty Images
Кіраўнік Белага дома спадзяецца, што ЗША блізкія да таго, каб пакласці канец вайне.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што мог бы ўвесці мыты супраць Украіны і Расіі ў памеры 200%, калі не будзе заключана мірнае пагадненне паміж імі. Пра гэта ён сказаў на перадвыбарчым мітынгу.
«Мы скончылі пяць войнаў дзякуючы мытам. Я сказаў: „Калі вы працягнеце ваяваць, мы ўвядзём супраць вас мыта ў памеры 200%“, — і яны спыніліся. Нам, верагодна, варта неадкладна зрабіць тое самае з Украінай і Расіяй. Мне гэта ніколі не прыходзіла ў галаву. Але мы недастаткова ў іх набываем, каб ужыць такую меру, таму гэта не спрацуе», — заявіў прэзідэнт ЗША.
Паводле слоў Трампа, ён спадзяецца, што ЗША блізкія да таго, каб «пакласці канец катастрофе, што адбылася».
«Я спадзяюся, што мы блізкія да таго, каб пакласці канец катастрофе паміж Расіяй і Украінай. Я спадзяюся, што мы пакладзем гэтаму канец», — сказаў ён.