Іран заявіў пра гатоўнасць адкрыць Армузскі праліў
4- 25.10.2026, 8:37
- 2,420
Але ёсць адна ўмова.
Іран прапанаваў Злучаным Штатам Амерыкі адкрыць Армузскі праліў. Аднак у абмен на гэта Тэгеран патрабуе зняць амерыканскую блакаду іранскіх партоў.
Пра гэта заявіў пасол Ірана ў Ісламабадзе (Пакістан) Рэза Амірі Магадам, паведамляе Associated Press.
Паводле слоў дыпламата, Іран нядаўна перадаў праз Пакістан інфармацыю пра гатоўнасць ізноў адкрыць Армузскі праліў, пры ўмове, што Вашынгтон здыме ваенна-марскую блакаду партоў.
Пры гэтым ён абвінаваціў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у тым, што той адхіліў гэтую прапанову, настойваючы на працягненні блакады іранскіх партоў.
Таксама Рэза Амірі Магадам дадаў, што Іран па-ранейшаму адкрыты для перамоваў з ЗША ў межах дасягнутага ў чэрвені пры пасярэдніцтве Пакістана часовага пагаднення аб спыненні вайны.
Варта адзначыць, што Пакістан і Катар дапамаглі бакам заключыць у чэрвені пагадненне, мэтай якога было аднаўленне судаходства праз праліў, зняцце ваенна-марской блакады ЗША і пачатак перамоваў па больш шырокім пагадненні, якое датычыцца іранскай ядзернай праграмы.
Апошнімі днямі СМІ паведамілі, што ўжо ў бліжэйшы час прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа пачаць новы этап вайны супраць Ірана. Паводле крыніц, такія дзеянні могуць адбыцца да або пасля прамежкавых выбараў у Кангрэс.