25 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія нацгвардзейцы збілі рэактыўную «Герань-5» перахопнікам STING

Украінскія нацгвардзейцы збілі рэактыўную «Герань-5» перахопнікам STING

Спецыяльны дрон быў распрацаваны камандай «Дзікія Шэршні».

Аператары дронаў 32-га Валынскага асобнага батальёна Нацыянальнай гвардыі Украіны збілі расійскі рэактыўны беспілотнік «Герань-5».

Як паведамляе Цензор.НЕТ, для перахопу варожай мэты ўкраінскія пілоты выкарысталі дрон-перахопнік STING, распрацаваны камандай «Дзікія Шэршні».

У выніку дакладнага траплення ў корпус расійскай «Герані-5» варожы беспілотнік быў знішчаны ў паветры.

Кадры паспяховага перахопу апублікавалі «Дзікія Шэршні», адзначыўшы, што раней такія мэты ўжо збівалі з дапамогай новых дронаў-перахопнікаў STING S.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲