25 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыгоры Месежнікаў: Пуцін прызнаў слабасць Расіі

3
Грыгоры Месежнікаў: Пуцін прызнаў слабасць Расіі
Грыгоры Месежнікаў

Крэмль не змог зламаць Украіну і цяпер разлічвае на ЗША і Кітай.

Уладзімір Пуцін прапанаваў правесці ў Кітаі сустрэчу з Дональдам Трампам і Сі Цзіньпінам без удзелу Украіны. Ці могуць тры лідары ўладкаваць «новую Ялту» і навязаць Кіеву ўмовы міру без згоды Украіны і Еўропы?

Пра гэта ў інтэрв’ю сайту Charter97.org распавёў славацкі палітолаг, прэзідэнт Інстытута грамадскіх праблем (IVO, Браціслава) Грыгоры Месежнікаў:

— Я, шчыра кажучы, нават сумняваюся, што Трамп на гэта пойдзе. Ён падвергнуўся б моцнай крытыцы. Яго пазіцыя адносна Кітая вядомая: ён ставіцца да яго рэзка адмоўна, нягледзячы на вонкавыя заігрыванні з Сі Цзіньпінам. Спроба вырашыць пытанне аб заканчэнні вайны Расіі супраць Украіны ў такім фармаце была б вельмі незвычайнай падзеяй.

Для самога Пуціна гэта, па сутнасці, прызнанне ўласнай слабасці і слабасці дзяржавы, якую ён узначальвае. Бо Расія ў сваёй знешняй палітыцы звычайна кагосьці «прымушае да міру». Грузію прымушалі да міру, цяпер хочуць прымусіць Украіну, але ў іх гэта не атрымліваецца. Калі Пуцін прапануе такі фармат ціску на Украіну, значыць, без ЗША і Кітая яму ўжо не абысціся.

Натуральна, Еўропа ні ў якім разе не можа далучыцца да такіх дамоўленасцяў. А вырашаць лёс Украіны без яе ўдзелу было б абсалютным скандалам. Украіна мае армію, якая цяпер, можа быць, з’яўляецца самай моцнай у Еўропе. І што, яна будзе здавацца пад гэтым ціскам? Думаю, што такое проста не можа адбыцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲