25 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнацкая зборная Беларусі разграміла суперніка з лікам 20:0

1
Юнацкая зборная Беларусі разграміла суперніка з лікам 20:0

Адразу два футбалісты забілі па пяць галоў.

Юнацкая зборная Беларусі па футболе зладзіла сапраўдны разгром на міжнародным турніры ФІФА ў Азербайджане. Беларусы, якім не больш за 15 гадоў, перамаглі аднагодкаў з Папуа — Новай Гвінеі з лікам 20:0.

Адразу два футбалісты забілі па пяць галоў — Арсеній Аплевіч і Іван Быстры. Яшчэ чатыры галы на рахунку Мікіты Бойкі, тройчы адзначыўся Дзяніс Ярмалёнак, дубль аформіў Радзіён Лапета. Яшчэ адзін гол забіў Уладзіслаў Карпаў.

Для каманды Дзмітрыя Пятроўскага гэта была трэцяя сустрэча на турніры. Раней беларусы згулялі ўнічыю з Перу (2:2) і саступілі Малі (1:2).

Наступны матч зборная Беларусі правядзе ўжо заўтра, 26 кастрычніка. Супернікам стане Манголія, пачатак сустрэчы — аб 08:00.

Турнір праходзіць у Баку з 24 па 30 кастрычніка. У ім удзельнічаюць каманды амаль са 190 нацыянальных футбольных асацыяцый. Праўда, гуляюць тут не зусім па звыклых правілах: матчы праходзяць на паменшаных палях у фармаце восем на восем, а кожны тайм доўжыцца 20 хвілін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲