У Мінску з-за закрыцця аэрапортаў РФ прызямліліся 50 замежных самалётаў
2- 25.10.2026, 19:03
- 1,228
Найчасцей у Беларусь перанакіроўвалі турэцкія і егіпецкія борты.
З пачатку года Мінск выкарыстоўвалі ў якасці запаснога аэрадрома 50 самалётаў розных замежных авіякампаній. Прычынай было закрыццё неба над Расіяй з-за атак украінскіх дронаў, пішуць беларускія медыя са спасылкай на генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск Уладзіміра Чэрэухіна.
Калі расійскія аэрапорты зачыняюцца, Мінск прымае тры-чатыры замежныя самалёты. Максімальная колькасць самалётаў, якія давялося прыняць за адну ноч, — сем.
Найчасцей у Мінску прызямляліся самалёты турэцкіх і егіпецкіх авіякампаній. На гэтым тыдні сталічны аэрапорт у якасці запаснога аэрадрома ўпершыню прыняў кітайскі борт — самалёт авіякампаніі Air China сеў у Мінску, а пасля дазапраўкі паляцеў у Маскву.