Гэтая лічба шмат што кажа пра беларускія ўлады
3- 25.10.2026, 18:44
- 2,032
З дэмаграфіяй вялікія праблемы.
За 9 месяцаў бягучага года ў Карэліцкім раёне нарадзілася 61 дзіця, што на 14 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Пра гэта паведаміла на нарадзе ў райвыканкаме галоўная ўрач Карэліцкай ЦРБ Данута Скворода, піша мясцовая газета «Полымя».
За гэты ж перыяд у раёне памерла 306 чалавек. Інакш кажучы, смяротнасць на Карэліччыне перавышае нараджальнасць у 5 разоў.
Пры гэтым дэмаграфічную сітуацыю ў раёне называюць «напружанай». Гэта вельмі мяккая фармулёўка, калі судзіць па агучаных лічбах.
Паводле дадзеных Дануты Сквороды, кожны шосты памерлы жыхар быў у працаздольным узросце. З іх 37,3% пайшлі з жыцця ва ўзросце 55-59 гадоў, 27,5% — 50-54 гадоў, 19,6% — 60-63 гадоў, 15,6% — 40-49 гадоў. З 51 памерлага 43 — мужчыны, а 8 — жанчыны.